Дыялектычны слоўнік лабарскай гаворкі Іванаўская раённая бібліятэка ім. Ф. Панфёрава Іванава, 2006 На самым поўдні Беларусі, амаль на памежжы Беларускага Палесся і Украінскай Валыні, ужо больш за 500 гадоў стаіць гарадок Янаў. Праўда, сёння ён мае афіцыйную назву Іванава, якая з'яўляецца простым перакладам на рускую мову старажытнага наймення. Але ў свядомасці жыхароў горада і навакольных вёсак трывала захоўваецца старое імя – Янаў (Янава). Зрэшты, чыгуначная станцыя горада ўсё ж называецца Янаў-Палескі...