Янаускiя лабары: гiсторыка-этнаграфiчны нарыс Таццяна Луцэвiч На Беларусi уласныя прафесiйныя збiральнiкi сродкау на патрэбы царквы сталi дзейнiчаць з часоу Рэчы Паспалiтай. Найбольшую вядомасць набылi Мсцiслаускiя кубракi i Янаускiя лабары. Першыя з/яулялiся жыхарамi г. Мсцiслауля Магiлеускай губ. другiя - м. Янау Кобрынскага пав. Гродзенскай губ. i для кубракоу, i для лабарау хаджэнне з мэтаю збору сродкау на будаунiцтва храмау было прафесiйным заняткам. Частку ахвяраванняу яны пакiдалi сабе. Пракантраляваць колькасць сродкау, якiя не даходзiлi да царквы, было амаль немагчыма. Каб неяк змагацца са злоужываннямi вакол дадзенай богаугоднай справы, прашакам выдавалiся кнiжкi з сургучнай пячаткай i пасведчаннем кансiсторыi. У гэтыя кнiжкi запiсваляся колькасць ахвяруемых грошау. Але, канечне, запiсы рабiлiся не зауседы. Ахвяраваннi ж у выглядзе палатна, зерня i розных рэчау, заставалася у зборшчыка.
Источник: http://gn.org.ua/labury |