Я́наў, Яно́ва (з 1940 году — Іва́нава) — горад у Берасьцейскай вобласьці Беларусі, на рацэ Самараўка. Адміністрацыйны цэнтар Янаўскага (Іванаўскага) раёну. Насельніцтва 16,4 тыс. чалавек (2006). Знаходзіцца за 132 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Берасьце — Пінск.
Гісторыя XIV ст.: першыя згадкі пра вёску Порхава. 1423: Порхава падаравалі Луцкаму катэдральнаму касьцёлу. 1465: вёску пераназвалі на Янава у гонар япіскапа Яна Ласовіча. XV ст.: мястэчка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, належаў Шуйскім, Ажэшкам. 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. ХІХ ст.: у Кобрынскім павеце. 1897: меў 724 будынкі, працавалі народная вучэльня і царкоўнапрыходзкая школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны. 1921—1939: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводзтва. 1939: увайшоў у склад БССР. Гістарычную назву паселішча зьмянілі на расейскі лад на Іванава. 15 студзеня 1940: атрымаў статус гарадзкога пасёлка, адміністрацыйны цэнтар аднайменнага раёну. 27 чэрвеня 1941 — 16 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй, у месьце і раёне загінула 8,8 тыс. чалавек. 1971: атрымаў статус гораду.
Насельніцтва 1897 — 3041 чал.[1] 1956 — 3 тыс. чал.[2] 1991 — 14,6 тыс. чал.[3] 2006 — 16,4 тыс. чал.
Источник: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Янаў |